Гэта старонка не была вычытаная
А на эстрадзе,
на віолёнчэлі
мастак
„абнашываў“
фокстрот.
І тут падросткі,
спрытныя дзяўчаткі,
кветкі ім падносяць —
тульпаны, ружы,
ландыш.
І проста-проста
сінь іх вачанятак
калосіць
нянавісьць
да нэпманскае
банды.
І, здаецца, вечар
добры, цёплы вечар,
зорны вечар,
слаўны,
і чаго-ж?
Толькі мне тут, чалавеча,
мне ня быць у гэтым сьвеце
Гэты гоман, крык забаўны
ў сэрца б‘е, як фінскі нож.
Усё-ж люблю,
а хто ня любіць
вуліцу-раўніну?