Гэта старонка не была вычытаная
Сумна-сумна над курганам
ставяць дамавіну.
Сэрца жудасьцю нязнанай
рвецца ў сьвет-даліну.
А наўкол крыжы, магілы,
помнікі, капліцы.
Ой, шкада дзяўчынкі мілай,
ой, шкада сястрыцы.
Ня сьціхае шум зялёны,
жаласьліва-хмурны:
ў гэтым шуме засмучоным,
быццам звон хаўтурны.
Захісталіся бярозы,
як сіроты плачуць,
нібы сьвечы пры дарозе,
сьвечы, няіначай.
Разьвітаньнем дзеці-дружкі
боль ў вянок зьвівалі —
напісалі на істужцы:
— сірацінцы Галі.
12. IX. 26 г.
|}