Старонка:Трактат паміж галоўнымі саюзнымі і ставарышанымі дзяржавамі ды Польшчаю… (1924).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная
— 6 —


Што, як гаворыць спомнены Мірны Трактат, граніцы Польшчы, якія ў ім яшчэ не ўстаноўлены, маюць быць вызначанымі пасьля Галоўнымі саюзнымі і ставарышанымі Дзяржавамі;

Злучаныя Штаты Амэрыкі, Імпэрыя В. Брытаніі, Францыя, Італія і Японія з аднаго боку, і пацьвярджаючы сваё прызнаньне Гаспадарства Польскага, устаноўленага ўва ўспомненых граніцах, як сябра сям‘і нароодаў сувэрэннага і незалежнага, а таксама хочучы заўпэніць выпаўненьне 93 артыкулу спомненага Мірнага Трактату з Нямеччынай;

З другога боку Польшча, жадаючы прыстасаваць свой лад да прынцыпаў волі й справядлівасьці, а таксама даць бязумоўную гарантыю ўсім жыхаром тэрыторыяў, над якімі абняла сувэрэнітэтж

З гэтай мэтаю Высокія Дагаворныя Староны ў асобе сваіх Прадстаўнікоў, якімі зьяўляюцца:

за Прэзыдэнта Злучаных Штатаў Паўночнай Амэрыкі:

Вяльможны Woodrow WILSON (Вудро ВІЛЬСОН), Прэзыдэнт Злучаных Штатаў—дзеючы як ад свайго ўласнага імя, так і ад імя свае ўлады;

Вяльможны Robert LANSIG (Робэрт ЛЯНСІНГ), Дзяржаўны сэкрэтар;