сама ніякая ўрадовая дзейнасьць ня будзе мець насупроць ім моцы.
АРТЫКУЛ 2.
Польскі Урад абавязваецца даць усім жыхаром бяз розьніцы ўраджэньня, нацыянальнасьць і мовы, расы ці поўную і цэлую ахову жыцьця і волі.
Усе жыхары Польшчы будуць мець права вольнага выпаўняньня практык (exsercice), як публічна, так і прыватна, кожнай веры (foi), рэлігіі (religion) або вераваньня (croyance), пасколькі гэтыя практыкі ня будуць у нязгодзе з публічным парадкам і добрымі звычаямі.
АРТЫКУЛ 3.
Польшча прызнае за польскіх грамадзян, паводдуг права й бяз ніякіх фармальнасьцяў, тых грамадзян нямецкіх, аўстрыяцкіх альбо расейскіх, якія ў момэнт пабраньня гэтым Трактатам абавязальнай моцы, маюць заўсёднае пражываньне (domicilies) на тэрыторыі прызнанай або якая будзе прызнана за складную часьць Польшчы, аднак з захаваньнем усіх уласьцівых пастановаў Мірных Трактатаў з Нямеччынай альбо Аўстрыяй датычна асобаў, што маюць заўсёднае пражы-