Старонка:Трактат паміж галоўнымі саюзнымі і ставарышанымі дзяржавамі ды Польшчаю… (1924).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная
— 12 —

ваньне на гэтай тэрыторый пасьля пэўнае акрэсьленае даты.

У кожным выпадку вышэйпералічаныя асобы, якія маюць больш як 18 гадоў, будуць магчы на варунках, прадбачаных ў пералічаных Трактатах, зрабіць выбар (option) кожнае іншае прыналежнасьці, для іх даступнае. Выбар зроблены мужам, расьцягвацца будзе таксама на жонку, падобна да гэтага, выбар бацькоў будзе расьцягвацца на дзяцей, ніжэй 18 гадоў.

Асобы, якія зрабілі вышэйсказанае права выбару, павінны будуць ў працягу 12 чародных месяцаў, пасколькі Мірны Трактат з Нямеччынай ня мае ў сабе праціўных гэтаму пастановаў, перанясьці сваё заўсёднае месца пражываньня ў Гаспадарства, за выбар якога выказаліся. Пазволена ім будзе захаваць нярухомую маемасьць, якую маюць на тэрыторыі Польшчы. Будуць магчы забраць з сабою ўсялякага роду рухомую маемасьць. Ніякія мытныя вывазныя падаткі ня будуць на іх з гэтай прычыны накладацца.

АРТЫКУЛ 4.

Польшча прызнае за Польскіх грамадзян у сілу самага права і бяз ніякіх фармальнасьцяў асобы нямецкай, аўстрыяцкай, вэнгерскай ці рас-