Старонка:Трактат паміж галоўнымі саюзнымі і ставарышанымі дзяржавамі ды Польшчаю… (1924).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная
— 13 —

сейскай прыналежнасьці, што радзіліся на спомненай тэрыторыі ад бацькоў, там-жа заўсёды пражываўшых, хаця-ж бы ў момэнт, калі гэты Трактат набярэ абавязальнай моцы, самі ня мелі там заўсёднага пражываньня.

У кожным выпадку ў працягу двох гадоў ад часу набраньня гэтым Трактатам абавязальнай моцы яны будуць магчы заявіць перад адпаведнымі польскімі ўладамі ў краі свайго месцапражыньня (residence), што зракаюцца польскае прыналежнасьці і тады пакінуць быць лічанымі за польскіх грамадзян. У гэткім выпадку заява мужа будзе лічыцца маючай моц дзеля жонкі, а таксама заява бацькоў будзе лічыцца маючай моц для дзяцей, ніжэй 18 гадоў.

АРТЫКУЛ 5.

Польшча абавязваецца не рабіць ніякіх перашкодаў у выпаўненьні права выбару, прадбачанага ў Трактатах, зробленых альбо ў тых, якія маюць быць зробленымі саюзнымі і ставарышанымі Дзяржавамі з Нямеччынай, Аўстрыяй, Вэнгрыяй альбо Расеяй і пазналяючага зацікаўленым асобам набываць польскую прыналежнасьць, альбо і не набываць яе.