скім грамадзянам іншае мовы, чымся польская, адпаведныя палягчэньні ў ужываньні іхняе мовы Ў судох як вусна, так і пісьменна.
АРТЫКУЛ 8.
Польскія грамадзяне, якія належаць да меншасьцяў этнічных (etniger-racial), і рэлігійных альбо языковых, будуць карыстацца гэткім самым трактаваньнем і гэткімі самымі законнымі, а таксама фактычнымі гарантыямі, як і іншыя польскія грамадзяне. Ласьне, будуць мець роўныя правы закладаць, вясьці і кантраляваць уласным коштам дабрачынныя, рэлігійныя альбо грамадазкія інстытуцыі, школы й іншыя выхаваўчыя заклады, а таксама права вольнага ўжываньня ў іх ласнае мовы і вольнага выпаўняньня ў іх практык свае рэлігіі.
АРТЫКУЛ 9.
У местах і вакругох (districts), заселеных (ou reside) значнаю часткаю грамадзян іншае, чымся польская, мовы, Польскі Урад дасьць, у справах публічнага навучаньня, адпаведныя палягчэльні, каб у пачатковых школах запэўніць даваньне дзецям гэткіх грамадзян навукі на іх уласнай мове. Гэтае пастанаўленьне