Калі ў працягу пяцьгадовага пэрыяду ад момэнту набраньня гэтым Трактатам абавязальнае моцы, агульная, вышэй прадбачаная, Конвэнцыя ня будзе заключана пад кіраўніцтвам Лігі Народаў, дык Польшча ў кодную мінуту будзе мець права палажыць канец пастановам гэтага артыкулу з варункам, што загадзя папярэдзіць аб гэтым за 12 месяцаш Гэнэральнага Сэкрэтара Лігі Народаў.
АРТЫКУЛ 18.
Да часу, пакуль не адбудзецца заключэньне агульнае Конвэнцыі датычна міжнароднага ўпарадкаваньня водных дарог, Польшча абавязваецца, прытарноўваць да рачное сыстэмы Віслы (ўлучаючы ў гэта Буг і Нараў) парадак, акрэсьлены ў 332 да 337 арт. Мірнага Трактату з Нямеччынай для міжнародных водных дарог.
АРТЫКУЛ 19.
Польшча абавязваецца прыступіць у працягу 12 месяцаў ад дня заключэньня гэтага Трактату да міжнародных Конвэнцыяў, пералічаных ў Анэксе I.
Польшча абавязваецца прыступіць да ўсіх новых конвэнцыяў, робленых з апробатаю (ада-