Старонка:Трактат паміж галоўнымі саюзнымі і ставарышанымі дзяржавамі ды Польшчаю… (1924).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная
— 24 —

брэньнем) Рады Лігі Народаў у працягу пяцёх гадоў ад момэнту набраньня гэтым Трактатам абавязальнае моцы і маючых заступіць адну з Канвэнцыяў, пералічаных у Анэксе I.

Польскі Урад абавязваецца паведаміць у працягу 12 месяцаў Гэнэральны Сэкрэтарыят Лігі Народаў, ці Польшча хоча ці ня хоча прыступіць да аднае з дзьвёх Конвэцыяў, пералічаных у Анэксе II.

Аж да часу прыступленьня да дзьвёх апошніх Конвэнцыяў, пералічаных у Анэксе I, Польшча абавязваецца пад варункам узаемнасьці, запэўніць сапраўднымі спосабамі (skutecznymi środkami) гарантыі ўласнасьці прамысловай, літэратурнай і мастацкай грамадзян саюзных і ставарышаных Гаспадарстваў. У выпадку, калі-б адно з саюзных альбо ставарышаных Гаспадарстваў не прыступіла да вышэйшых Конвэнцыяў, Польшча згаджаецца й далей запэўняць ў гэтых варунках сапраўдную ахову аж да часу заключэньня трактату альбо спэцыяльнага з гэтай мэтаю двастароннага паразумецьня з названым саюзным ці ставарышаным Гаспадарствам.

Да часу, пакуль Польшча ня прыступіць да іншых Конвэнцыяў, наўваных у Анэксе II, запэўніць яна грамадзянам саюзных і ставарышаных