Старонка:Трактат паміж галоўнымі саюзнымі і ставарышанымі дзяржавамі ды Польшчаю… (1924).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная
— 25 —

Дзяржаваў карысьці, якія-б ім былі прызнаны на моцы вышэйсказаных Конвэнцыяў.

Апрача таго Польшча згаджаецца, пад варункам узаемнасьці, прызнаць і ахоўваць усе цравы, што датычаць уласнасьці прамысловае, літэратурнае і мастацкае, належачае да грамадзян саюзных і ставарышаных Дзяржаваў, правы якія-б належалі, альбо маглі належаць ім, калі-б не пачалося непрыяцельскіх крокаў на ўсёй тэрыторыі, якая становіцца польскаю. З гэтай мэтаю Польшча прызнае ім дабрадзейства тэрмінаў, указаных у 307 і 308 артыкулах Трактату з Нямеччынай.

АНЭКС I.

Тэлеграфныя й радыятэлеграфныя Конвэнцыі.

Міжнародная тэлеграфная Конвэнцыя, падпісаная ў Ст.-Пецярбургу 10/22 ліпня 1875 году.

Рэгулямін міжнароднае службы і тарыфы, устаноўленыя міжнароднаю тэлеграфнаю Конвэнцыяй у Лісабоне 11-га чэрвеня 1908 г.

Радыятэлеграфная Конвэнцыя 5 ліпня 1912 г.

Конвэнцыі, што датычаць чугунак.

Конвэнцні й паразуменьні, падпісаныя ў Бэрне 14 кастрычніка 1890 году, 20 верасьня