Пераклад.
Злучаныя Штаты Амэрыкі, Брытанская Імпэрыя, Францыя, Італія й Японія,
Галоўныя саюзныя і ставарышаныя Дзяржавы з аднаго боку;
з аднаго боку;
і Польшча
з другога боку;
Дзеля таго, што саюзныя і ставарышаныя Дзяржавы, дзякуючы ўдачы свае зброі, вярнулі Польскаму Народу незалежнасьць, якой быў несправядліва пазбаўлены;
Дзеля таго, што Расейскі Урад адозваю 30 сакавіка 1917 г. згадзіўся на паварот незалежнага Польскага Гаспадарства;
Што Польскае Гаспадарства, якое цяпер фактычна спраўляе сувэрэнітэт над часьцямі быўшага Царства Расейскага, заселенымі ў большасьці Палякамі, ўжо прызнана Галоўнымі саюзнымі і ставарышанымі Дзяржавамі, як суварэннае і незалежнае Гаспадарства;
Дзеля таго, што на аснове Мірнага Трактату, зробленага з Нямеччынай саюзнымі і ставарышанымі Дзяржавамі, Трактату падпісанага Польшчаю, некаторыя тэрыторыі быўшага, Нямецкага Царства будуць далучаны да тэрыторыі Польшчы;