Міль. Раз просяць, мы не адмаўляем, а іграем і забаўляем. Няхай толькі не шкадуюць ды нас частуюць.
Усе. Пачастуюць, пачастуюць.
Шэйнакатр. Вось толькі наладзім нашу музыку. (Дае некалькі галасоў).
1-я. Іграе, іграе!
Міль. Трэба, каб была настроена.
Адзін. З песьняю будзеце іграць?
Міль. А ты як хочаш?
Адзін. Я ня ведаю.
Усе. З песьняю, з песьняю: чыгі, чыгі.
Міль. Ладна, чыгікнем.
Усе (сьмяюцца). Чыгікнем.
1-я. І Паўлушка будзе сьпяваць?
Міль. Уся наша капэля.
Падышоў хлопчык.
1-я. Во, цукерачнік падышоў.
Хлопчык. Пасьмейся: я сказаў татку.
2-я. Дай цукерак Паўлушку.
Хлопчык. Якому гэта Паўлушку?
1-я. А вось якому. (Паказвае на папугу).
Галасы:1-ы. Ну дай, дай.
2-і. Ня будзе есьці.
3-і. Ого, ня будзе, давай толькі. (Хлопчык дае).
4-ы. Раскруці паперачку.
2-і. А няхай сам раскручвае.