1-я. Крышку загуляліся. (Маці прачыніла дзьверы).
Маці. Анжэліна, ідзі ў хату, што ты там выдумала.
Бабка. А дзе-ж вы гулялі?
1-я. Там ігралі, дык мы там былі.
Уваходзіць Анжэліна і 2 дзяўчынка.
Маці (з трывогаю). Ты плакала? Што здарылася, Анжэліна? (Анжэліна кінулася да дзеда і наўзрыд заплакала).
Дзед. Ах ты, дзіцятка маё! (Гладзіць па галаве).
Маці. Што з ёю здарылася?
Дзед. Ну, скажы, дзеткі, чаго ты плачаш?
Бабка. Кажы, чаго ты равеш!
Маці. Чакайце вы, не сварэцеся.
Дзед. Скажы, галубка, мо‘ хто цябе пакрыўдзіў. (Маці і бабка падышлі да яе. Дзяўчаткі стаяць у парозе).
Бабка. Ну доўга-ж ты будзеш хлюпаць, га?
Маці. Ня пужайце вы яе, можа і так дарогаю спужаў хто.
Бабка. А дзе клунак з работай? Нешта-ж я ня бачыла, каб яна прыносіла.
Маці. Мусіць, на сёньня ня было заказаў? Скажы, мая радасьць.
Анжэліна (праз плач). Мамачка, пакуль я скакала, дык работу ўкралі.