Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

Маці. Ах!

Бабка (закрычала). Укралі? (Схапілася за галаву). Укралі! Укралі наш апошні кавалак хлеба! Ах ты шалёная! Вар‘ятка ты! (Кінулася да Анжэліны. Дзяўчаткі спужана зірнулі адна на другую і ўцяклі). Цяпер нам прыходзіцца паміраць з голаду!

Маці (баронячы). Ня трэба так, мама.

Бабка. Што ня трэба?! Яна загубіла нас усіх, нам больш не дадуць работы! Разарваць яе мала, нягодніцу такую!

Маці (са сьлязамі). Ня крычэце, мама, так.

Бабка. У гэтым клунку было больш, чым на пятнаццаць даляраў, і, каб выплаціць, нам прыдзецца месяцамі, гадамі галадаць. (Села за стол і пачала плакаць).

Маці. Ну, дык што-ж крычаць, усё-ж роўна крыкам не паможаш.

Бабка (трымаючыся за галаву). Што яна нарабіла, гэтая дзяўчына, што яна нарабіла?!

Маці. Яна-ж ня думала, што так здарыцца. Яна-ж — дзіця, пачула музыку і не магла ўтрымацца.

Бабка (усхапілася). Скакаць! Беднякі не павінны скакаць. Яна праскакала ўвесь наш хлеб, яна пагубіла нас.

Дзед. Вось бачыш, Анжэлінка, што выходзіць ад таго, што ты жадаеш немажлівага.