Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

ставіць клей, кавалкі дрэва. Сьцёпка глядзіць у акно і пяе на мотыў „Чырвоная армія“ піонэрскую):

Мы піонэры працоўнай сям‘і[1],
Дзеці з загонаў чырвоных краін,
Сьцяг вызваленьня на захад нясем,
Сьмерць капіталу: узрасьцем — растрасем.
Пылае помстаю
Наш дух юнацкі…
Мы зьнішчым зьдзекі і прыгон
І… (Углядаецца).

Сашка (устрывожана). Што, хто там?

Сьцёпка. А гэта Мотка, боты панёс некаму, а я думаў. (Пяе далей).

І на ўсім сьвеце працоўных дзеці
Убачаць сонца ясных дзён.
Мы, піонэры — комуны сыны:
З намі працоўныя — мы не адны.
Сьцяг наш чырвоны затопіць зямлю,
Працы свабоднай зьяднае сям‘ю.
Пылае помстаю…

Сашка. Ну, вось шчыток зараз будзе гатоў.

Сьцёпка. А ведаеш, Сашка, успомніў я гэта, браток, лягеры (адыходзіць ад акна) — вось раніцою ўсе сьпім, а сыгналы: ту-ту-ту… Эх, усе ўсхватваемся, адзяваемся, пасьля бя-

  1. Збор піонэрскіх песень.