Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

СЦЭНА ПЕРШАЯ

Удзельнічаюць:

1. Крутагор 3. Бацька
2. Яго маці 4. Хлопчыкі, дзяўчаткі
Адбываецца ў хаце Крутагора. Звычайная вясковая хата. Маці разглядае чорную аксамітную істужку.

Маці. Гм, што-ж гэта за істужка? Гладзенькая, чорненькая, аксамітная. (Разглядае, задумалася). А-а, успомніла. Шмат гадоў гэтай істужцы, ой шмат. Памерлі і дзед і бабка, нарасьлі новыя людзі…

Увайшоў бацька.

Бацька (паглядзеў на матку, якая стаіць у задуменьні). Што гэта ты стаіш, ды нешта задумаўшыся вельмі?

Маці. Ды я ўспомніла, бачыш, старынку.

Бацька. Якую гэта старынку?

Маці (паказвае істужку). Ды вось, бачыш.

Бацька. А што гэта?