Бацька (з усьмешкаю замахваецца). Ну, трымайся!
Крутагор (крыху спужана}. Не, не.
Бацька (аддае істужку). На табе гэтую істужку. Маці зробіць падцяжку. (Крутагор бярэ). Ну, добрая будзе?
Крутагор (патузаў, ці моцная). Моцная.
Маці. Усё-роўна доўга яна на табе не патрымаецца. (Дае яму лусту хлеба з маслам. Дзеці абступаюць і разглядаюць істужку).
1-ы хлопчык. Ого, такое падцяжкі ні ў кога няма.
2-і хлопчык. Вядома, што няма.
1-я дзяўчынка. З такое істужкі шмат чаго можна было-б зрабіць.
Крутагор. А дзе вы, мама, яе ўзялі?
Маці. О, гэта, дзеткі, цікавая істужка. Ёй ужо многа-многа гадоў. Гэтая істужка на папу была. Ён у царкве рызыкаваў з ёю, тады гэта была яго раса.
Усе. Ого-го! Цікава.
Бацька. Раскажы хіба, дык і я паслухаю, што гэта там была за раса такая.
Усе. Ага, раскажэце, раскажэце.
Маці. Ну, добра, слухайце, як гэта было. І цяпер яшчэ на сьвеце многа цёмнага народу, а даўней ён быў куды цямнейшы. Ведама, ціснулі паны, пакутавалі людзі. Але раз нейк ушчачурыліся, каб адабраць у пана зямлю.