розныя аксамітныя рызы ды срэбныя кадзільніцы? Ці-ж ня лепш скарыстаць гэтыя грошы на што-небудзь іншае для нас і для дзяцей нашых?“
1-ы хлопчык. О, гэта ён добра сказаў.
Усе. Ага, ага.
Маці. А бабы і загулі на яго: „Змоўкні, грэшны чалавек, а то адлупцуем так, што ніколі не прачнешся“.
2-і хлопчык. Гы-гы.
1-ы хлопчык. От, дурныя бабы.
Маці. Ну, ён ня спужаўся іх і часта ўсё хадзіў і пад‘южваў сялян, каб яны кінулі царкву, ды каб за панскую зямельку ўзяліся, каб адабраць.
Галасы. О, гэта добра.
Маці. Добра. Але знайшлося некалькі чалавек, пайшлі яны да вурадніка і расказалі яму, што ў іх завёўся бязбожнік і не дае спакою. Ну, і як бачыш гэтага чалавека адправілі ў Сібір.
Галасы. Ай, яй!
Маці. Думалі, што супакояцца іх душы. Не дайшоў яшчэ гэты чалавек да Сібіры, сяляне занепакоіліся. Сьніцца ім зямля. А як прысьніцца зямля, дык і той чалавек. Пайшлі тыя сяляне да вурадніка і просяць, каб ён вярнуў чалавека: „Мы яго загналі туды, мы яго і вярнуць можам“, — кажуць яны.
Бацька. Ого, вернеш.