Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

Крутагор. А што, я многа псаваў?

Ціхаход. Я ня ведаю, але ведаю, што з аднае хвойкі ты дудкі ня зробіш.

Крутагор. А можа і зраблю.

Ціхаход. А як ня выйдзе?

Крутагор. А што, — табе аднаму на дудцы іграць?

Ціхаход. Іграй сабе і ты, але-ж я хвойкі не псаваў.

Крутагор. Дык нехта псаваў.

Ціхаход. Выбачай, у мяне ня з хвойкі скручана, а ў звычайным бярозавым палене выкручана дзірка і зроблена дудка.

Крутагор. А калі ў мяне няма чым пракруціць?

Ціхаход. Пайдзі да каваля і прапячы.

Крутагор. Мне цікава, ці не наняўся ты сьцерагчы лес?

Ціхаход. Пакуль што я не наймаўся, але ведаю, што глуміць маладое дрэва ня можна.

Крутагор. Гэта я ведаю і без цябе.

Ціхаход. Ведаеш і хочаш глуміць. А мо‘ з гэтага тоненькага дрэўца вырасьце такое дрэва, што будзе самае лепшае ў лесе, мо‘ з яго выйдзе некалькі добрых бярвеньняў, а з гэтых бярвеньняў многа добрых дошчак, а з гэтых дошчак прыгожыя дзьверы, рамы, стол? А ты хочаш папсаваць яго на адну дудачку.