Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Лёнька. Няхай псуе, а лясьнік пабачыць ды зьдзярэ шапку.

Ціхаход. Вось успомніў ты пра шапку. Скажы, Крутагор, падабаецца табе твая шапка?

Крутагор. Вядома, што падабаецца, бо яна лепшая, як у вас.

Ціхаход. А ты ведаеш, адкуль яна ўзялася?

Крутагор. Бацька купіў, адкуль-жа.

Ціхаход. Дзе ён яе купіў?

Крутагор. У краме, дзе-ж.

Ціхаход. А ў краму яна адкуль трапіла?

Крутагор. А мне якое да гэтага дзела?

Ціхаход. Вось гэта і дрэнна. Твая шапка, браце, не сама вырасла.

Крутагор. А ты вельмі ведаеш, адкуль узялася мая шапка.

Ціхаход. Я ведаю.

Крутагор. Ну, адкуль-жа?

Ціхаход. Перш, чым трапіць на тваю галаву, яна расла сабе прывольна недзе ў по­лі. Тады яшчэ яна ня была шапкаю, а расла, як бавоўнік. Гэты бавоўнік сабралі, нагрузілі на поезд і адвезьлі на фабрыку. Там яна доўга хадзіла з цэху ў цэх, пакуль, нарэшце, з яе выткалі прыгожую тканіну. А ўжо з тае тканіны кравецкая фабрыка нарабіла многа, многа шапак і разаслала іх па коопэратывах. У адзін з іх зайшоў твой бацька ды купіў гэтую шапку. (У гэты час Васіль,