Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

Пастух. Праўда сказана. (Задаволена). А я яго добра ведаю. Служыў я тады ў Залесьсі, таксама пасьвіў гавяду і часта з ім бачыўся.

Крутагор. Вы з ім нават бачыліся?

Пастух. У-у-у! Колькі мы з ім пагутарылі, пакурылі…

Лёнька. Мусіць, ён быў вёльмі страшны?

Пастух. Для паноў, ого-го! Гэта-ж было тады, як тут былі белапольскія легіёны. Oх, і стараліся-ж паны, каб як увабраць яго. І дзень і ноч шукалі яго. (Глядзіць, каб не пайшло ў шкоду быдла). Хаця каб там не залезьлі ў шкоду.

Васіль. Не, там-жа падпасыч, а каровы-ж спакойна ходзяць.

Ціхаход. Раскажэце нам, дзядзька, пра атамана Грака.

Крутагор. О, праўда, я вельмі люблю паслухаць.

Пастух. Вось так: бывала сядзіш на пянчуку, пляцеш лапаць, задумаешся, а ззаду галінка трэсь.

Лёнька. Ой, страшна.

Пастух. Вось бачыш табе ўжо страшна.

Крутагор. А мне ніколечкі.

Пастух. Гляджу — Грак. Закурваем. А то, бывае, дастану з торбы кавалак хлеба, ён возьме есьць і расказвае.

Лёнька. От, бедны, галодны быў.