Гэта старонка не была вычытаная
СЦЭНА ТРЭЦЯЯ
Удзельнічаюць:
1. Крутагор | 2. Ціхаход |
Адбываецца ў лесе. Шчабечуць птушкі. Здалёк чуваць галасы Крутагора і Ціхахода. Яны спрачаюцца.
Крутагор. А я табе кажу, Ціхаходзе, раз чалавек высокі ды таўсматы, ён павінен быць дужым. А малы адкуль возьме сілу?
Ціхаход (ідучы за ім). А я табе кажу, Крутагор, што сіла даецца чалавеку не па росту.
Крутагор. Каторы конь здаравейшы, — малы ці вялікі?
Ціхаход. Калі малы ды сыты, дык ён здаравейшы за вялікага худога.
Крутагор. А! калі сыты.
Ціхаход. Ну вось табе таксама і чалавек: бывае высокі, але нядужы, і другі меншы ростам можа лёгка пакаціць яго. Ды нашто табе далёка. Ты-ж, здаецца, крышку большы за мяне, але-ж я цябе валяю.