Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

Ціхаход. А казаў тое, што адарві ты гэтую комэдыю. Няма тых, хто рабіў гэтую гісто­рыю, ня трэба і памяткі аб ёй.

Крутагор. А ведаеш, што? Мы яе пахаваем.

Ціхаход. Пахаваем. Гэта будзе вясёлае, радаснае пахаваньне. Ты-ж ня будзеш плакаць?

Крутагор. Што, плакаць? (Напяў падцяжку). Рэж!

Ціхаход (дастаў ножык, нарыхтаваўся). Калісьці яна была прычынаю вялікіх сварак сярод нашых дзядоў. Пэўна-ж, што яна ня была такою, як цяпер, ды і сьвет быў не такі, як цяпер…

Крутагор. Рэж! Годзе табе размаўляць.

Ціхаход (рэзнуў, падцяжка разьляцелася на два кавалкі). Гатова. А цяпер пахаваем яе, — ведаеш дзе? Вунь пад тым дрэўцам, якое змагалася з табою. Не для падцяжкі мы гэта зробім, а для дрэўца. Тканіна з часам згіне і гэты гной дапаможа дрэўцу вярнуць тыя сілы, якія яно ўтраціла дзякуючы табе.

Крутагор. Праўда, братка Ціхаход. Я вінаваты перад гэтым дрэўцам.

Ціхаход. Выграбай ямку, а я прыгатую яе да пахаваньня. (Крутагор пачаў выграбаць ямку, а Ціхаход узяў у рукі падцяжку і паволъна, урачыста пачаў прамову). Вось так. У імя новага жыцьця ты павінна загінуць. Мы, як бачыш, ня плачам і ня дума-