Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

ем аб гэтым. Мы толькі рады, што кон­чышся ты і скончацца цяжкія ўспаміны. (Да Крутагора). Капай, капай! (Кажа далей). Пройдзе дзень, другі, трэці, пальлюцца дажджы, падзьме вецер і прыемна зашуміць сваім лісьцем гэты малады дубочак. Ён будзе адчуваць, як ідзе да яго новая сіла, сіла, якая ўзялася ад сьмерці падцяжкі. Мы, Ціхаход і Крутагор, рады гэтаму і голасна выказваем цяпер і ныне і заўсёды. Амін!

Крутагор (усхапіўся і крыкнуў). Не, не амін! не амін! Няхай мяне разьвее вецер, калі я тут не знайшоў скарбу! Хадзі сюды, глянь! (Ціхаход падышоў). Глядзі, тут нешта жалезнае, думаю, што тут не гаршчок з чарапкамі, а цэлы кацёл золата.

Ціхаход. Капай. (Капаюцъ удвох).

Крутагор. Нешта круглае, падобнае на знарад.

Ціхаход. Так, здаецца гэта знарад. Глядзі, калі ён набіты, дык будзе нам золата.

Крутагор (спуджана). З патронамі, ка­жаш?

Ціхаход. А што ты думаеш.

Крутагор. Тады мы ўкінем яго ў агонь і самі паўцякаем. От бухне; аж зямля задрыжыць, і неба затуманіцца.

Ціхаход (падняўся). Стой, мы гэтага ня будзем рабіць. Ты забыўся, што нарабіў са­бе Сьцяпанкаў Васіль. І цяпер ходзіць сьля-