Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

Ціхаход (пачаў прамову). Сёньня ў нас цікавы дзень. Увесь сьвет повен усякага дзіва. Карчуеш дрэўца і нехаця знаёмішся з мурашкамі. Ня было-б дрэўца і ня было-б чаго вырываць. Ня было-б мураўёў, ня трэ‘ было-б скідаць штаноў. Ня скінуў-бы штаноў, ня прыкмеціў-бы падцяжкі. Не пахавалі-б падцяжкі, не знайшлі-б знарад. Бачыш, таварыш Крутагор, усё ідзе нейкім бясконцым ланцугом. І гэта цікава. Вось гэта знарад напэўна вельмі цікавы, і, як мне здаецца, мы зараз дазнаемся аба ўсім. Вось тут тырчыць кавалак паперы.

Крутагор. Ну, і завёў-жа ты, Ціхаход, як які дакладчык. У цябе-ж у руках такая цікавая рэч, трэба хутчэй даведацца, што тут такое, а ты пачаў пра штаны, пра падцяжку, пра мурашкі.

Ціхаход. Не сьпяшайся, мой сябра Кру­тагор, пасьпеем яшчэ з казамі на торг. Тое, што маем у руках, нікуды не ўцячэ. Справа ня ў тым, каб дастаць цукерку, а ў тым, каб смачней яе зьесьці. А мне прыемна сядзець і трымаць у руках таямніцу.

Крутагор. Табе цікава, а публіка павінна чакаць, пакуль ты надумаешся паглядзець? Кінь ты, Ціхаход, свае размовы, даставай хутчэй тую паперу! (Да публікі). Правільна, грамадзяне?

Галасы (з публікі). Правільна, правільна.