Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

СЦЭНА ЧАЦЬВЕРТАЯ

Удзельнічаюць:

1. Крутагор 2. Ціхаход
Адбываецца ў лесе. Ціхаход і Крутагор стаяць адзін ад аднаго на крокаў чатыры і спрачаюцца. Крутагор з рыдлёўкай.

Крутагор. Я табе кажу, што тут, якраз тут кончылася дзьвесьце крокаў.

Ціхаход. Памыляешся, таварыш Крутагор. Дзьвесьце крокаў кончылася якраз тут, дзе я стаю.

Крутагор. Чаму гэта ты так думаеш?

Ціхаход. Гэта я нават адчуваю.

Крутагор. Я таксама адчуваю.

Ціхаход. Я адчуваю, што ты памыляешся.

Крутагор. Ніколі!

Ціхаход. Таварыш Крутагор! Адмерваючы крокі, ты, здаецца, паваліўся?

Крутагор. Паваліўся.

Ціхаход. Ты бегаў па рыдлёўку, дык ці стаў ты на тое самае месца, на якім стаяў да рыдлёўкі?