Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

капае). А калі тут будзе вялікая цяжкая скрынка, такая, што мы і не падымем.

Ціхаход. Тады будзем думаць пра гэта.

Крутагор. Невядома, ці яна замкнёна, ці не.

Ціхаход. Я думаю, што павінна быць замкнёна.

Крутагор. А як-жа мы яе адамкнем?

Ціхаход. Слухай, таварыш Крутагор. Мядзьведзя мы яшчэ не забілі, а ты ўжо думаеш, як будзем зьдзіраць скуру.

Крутагор. Можна лічыць, што і забілі.

Ціхаход. Пачакай яшчэ! (Раптам). Стой! (Крутагор нахіліўся). Нешта бразнула.

Крутагор. Ага! Дай, братка, я пакапаю.

Ціхаход. Пачакай.

Крутагор. Дай мне рыдлёўку, я хутчэй.

Ціхаход. Май цярпеньне. (Капануў). О, зноў стукнула.

Крутагор (нецярпліва). Дай мне рыдлёўку, я памацаю.

Ціхаход. Ну, на.

Крутагор (капануў). Скарб! (Старанна капае).

Ціхаход. А ты больш асьцярожна.

Крутагор. Нічога, ён будзе ў нашых ру­ках! (Кінуў рыдлёўку і грабе рукамі).

Ціхаход (ухапіў рыдлёўку). Пусьці, я капану яшчэ рыдлёўкаю.