Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

СЦЭНА ПЯТАЯ

Удзельнічаюць:

1. Сакратар 4. Старшыня
2. Крутагор 5. Абраша
3. Ціхаход 6. Міліцыянэр
Адбываецца ў канцылярыі сельсавету. Сакратар сельсавету перакідае канцылярскія кніжкі, паперкі, шукае нечага.

Сакратар (нэрвова). Эх, з такім старшынёю працаваць, дык і галаву згубіш. (Шукае).

Ускаквае Крутагор.

Крутагор. А я іду ды думаю, а можа яшчэ сельсавет зачынены.

Сакратар (злосна). Так і ёсьць: яшчэ за­чынены.

Крутагор. А я-ж увайшоў.

Сакратар. Рана ўвайшоў, дык хутка і выйдзеш. Мо‘ яшчэ захацелася паперы?

Крутагор. Я ніколі ў вас паперы не прасіў.