Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

Сакратар. Ну, вось бачыце.

Старшыня. Што-ж бачыш? Скруцілася, ліха на яе, і ляжыць.

Ускаквае Крутагор.

Крутагор. Таварыш старшыня, я бегаў да вас на кватэру, але не застаў. Маю вялікі інтэрас.

Старшыня (усьміхнуўся). Вялікі інтэрас? Ну, кажы.

Крутагор. Я з Ціхаходам знайшлі скарб.

Старшыня. Што-о, што?

Крутагор. Мы знайшлі скарб.

Старшыня. Гэта што: якія-небудзь чарапкі?

Крутагор. Не чарапкі, а золата, скрынка золата.

Ускаквае Ціхаход.

Ціхаход. А, ты ўжо тут?

Крутагор. Вось мы з ім удвох знайшлі.

Старшыня (да Ціхахода). Што вы знайшлі?

Ціхаход. Скрынку золата.

Старшыня (глянуў на ўсіх). Чулі, што яны кажуць?

Крутагор. Вы, мусіць, ня верыце, дык мы можам паказаць вам паперкі. Гэта скарб, які пакінуў атаман Грак і даў наказ. (Дае дзеньнік). Вось тут усё напісана. (Усе разглядаюць).