Гэта старонка не была вычытаная
СЦЭНА ШОСТАЯ
Удзельнічаюць:
1. Крутагор | 6. Старшыня |
2. Ціхаход | 7. Сакратар |
3. Міліцыянэр | 8. Пятрук |
4. Крутагораў бацька | 9. Цімох |
5. Абраша | 10. Некалькі мужчын. |
Адбываецца ў хаце Крутагора. Крутагор і Ціхаход уносяць у хату скрынку. За імі ўваходзіць міліцыянэр.
Міліцыянэр. Стаўце на стол. Вось так, з гэтага краю.
Уваходзіць бацька Крутагора.
Бацька. Што тут здарылася? Можа яны ўкралі што-небудзь?
Міліцыянэр. Нічога, будзьце спакойны.
Бацька. А што гэта такое на стале? (Падыходзіць).
Міліцыянэр. Не падыходзьце блізка. (Вымае шашку, прыхінае да пляча і становіцца на варту).