Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

Бацька. Нічога не разумею.

Крутагор. Мы знайшлі скарб.

Ціхаход. Золата.

Бацька. Што за ліха, — якое золата.

Міліцыянэр. Вось прыдзе камісія, тады будзеце ведаць.

Бацька (да Крутагора злосна). Кажы, што тут нарабілася?

Крутагор. Нічога, татачка, зараз адчыняць скрынку і вы ўбачыце многа-многа золата. Гэта скарб, які пакінуў Грак.

Бацька. Грак? А дзе ты яго ўзяў?

Крутагор. У лесе знайшлі.

Бацька. А чаму ты не сказаў мне?

Ціхаход. Бачыце, дзядзька, атаман Грак пакінуў наказ, каб увесь скарб аддаць у савет.

Крутагор. Мы заявілі старшыні сельсавету.

Міліцыянэр. А вось, здаецца, ідзе і камісія. (Чуваць галасы мужчын}.

(Уваходзяць: старшыня, сакратар сельсавету, Абраша і некалькі мужчын).

Старшыня (да членаў камісіі). Ну, вось, — гэтыя два хлапчукі знайшлі нейкі скарб і, як сумленныя мальцы, заявілі ў сельсавет. Наш абавязак аглядзець яго і, як гаворыцца, злажыць акт.