Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

1-ы мужчына. Ды мне што, — я з гэтага нічога ня буду мець.

Старшыня. Прытрымай, Цімох, века. Так, так. Падаецца.

Пятрук. О, здаецца адскочыла.

Старшыня. Гатова! Ну, адыдзецеся крышку.

Крутагор. От, ніхто не знайшоў, а мы знайшлі.

Старшыня. Ставім на стол. (Ставяцъ). Прашу цішыні і спакойства.

1-ы мужчына (да бацькі). Было-б табе на ўсё жыцьцё, а так забяруць у казну.

Міліцыянэр. Ціха! (Сакратар нарыхтаваўся пісаць).

Старшыня (адчыняе вечка скрынкі і дастае паперку). Нейкая паперка. (Чытае). „Хочаш скарбу — бяры малаток у рукі і працуй“. Які малаток?

Пятрук. А вунь-жа ён у скрынцы! (Дастаў малаток).

Старшыня (чытае). „Хочаш больш — вучыся і на табе кніжку ў рукі“.

Пятрук. А вось і кніжка. (Дастаў кніжку).

Старшыня (чытае). „Змагайся за волю ўсіх прыгнечаных. Вазьмі рэвольвэр“. (Дасталі рэвольвэр). Ну, паглядзім, што будзе далей. (Дастае яшчэ адну паперку, чытае). „Ты хочаш золата? Ты гатоў перакапаць горы зямлі, каб знайсьці гэты немы мэталь. Каб ты так заўзята браўся за навуку, за