Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

Дзед. А там ты што ўгледзіш?

Анжэліна. Мо‘ нічога.

Бабка. Ну, дык і не адрывайся ад работы. (Чуваць гоман і сьмех дзяцей-школьнікаў. Анжэліна прыслухоўваецца). Ну, што ты натапырылася? Табе здаецца там нямаведама што.

Маці. Дзеці ідуць са школы і дурэюць.

Бабка. А дурэць ня трэба.

Анжэліна. Мама я таксама хачу хадзіць у школу.

Маці. Чаму табе захацелася ісьці ў школу. Ты-ж ніколі туды не хадзіла.

Анжэліна. Калі я стамілася, седзячы тут, нават баліць сьпіна.

Бабка. Анжэліна, ня трэба так казаць. Мы ўсе стаміліся таксама, як і ты. Але-ж як мы будзем жыць, не працуючы? Што будзе, калі мы раптам пабяжым у школу?

Дзед. Ды цябе і ня прымуць у школу. Для гэтага, галубка, трэба мець паперу ад паліцыі.

Анжэліна (праз плач). Я хачу заўтра ісьці ў школу.

Бабка. Ну, вось і заплакала яшчэ.

Дзед. Гэта нядобра, Анжэлінка. Ня трэба плакаць.

Маці. На той год аддамо цябе ў школу. Мы з бабкаю будзем працаваць яшчэ больш, каб абыйсьціся без цябе.