Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

СЦЭНА ТРЭЦЯЯ

Адбываецца ў тым-жа пакоі. Відно. Маці прыносіць скрутак новае работы, кладзе на стол, разгортвае. Уваходзіць і бабка.

Бабка. Анжэліна, Анжэліна, уставай.

Дзед (падымаючыся). Ня будзі яе. Дзіця вельмі дрэнна спала. Няхай яшчэ пасьпіць.

Анжэліна (прачнулася, усхапілася). А дзе яны?

Дзед. Хто?

Анжэліна. Усе!

Дзед. Хто?

Бабка. Што з табою?

Анжэліна. А, гэта сон… Я устаю, бабка.

Бабка. Ды ўжо ня рана.

Анжэліна. Мама прынесла новую работу?

Маці. Прынесла, дачушка. Учора тую здала і ўзяла новую.

Бабка. Памыйся, Анжэлінка, ды зьбегай у краму па хлеб.

Анжэліна. Добра, бабуся, я зьбегаю.

Анжэліна выйшла.