Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

Бабка. Не, ужо зараз і мы пакінем работу. Стаміліся за ўвесь дзень. Лепш заўтра раненька устанем.

Анжэліна. Дзедка, а ты калі-небудзь бачыў такую ляльку?

Дзед. Можа і бачыў, але не прыглядаўся.

Анжэліна. Я доўга стаяла і ўглядалася на яе.

Бабка. Вось гэта і нядобра. Раз пайшла па справе, дык няма чаго заглядацца на розныя лялькі.

Анжэліна. Каб вы, бабунька, бачылі яе, дык і вы таксама пастаялі-б.

Бабка. Бачыла я, ну — лялька ды ўсё.

Анжэліна. Ого, усё! Вось гэтае вы мусіць і ня бачылі. (Да дзеда). Дзедка, як-бы мне хацелася мець гэтую ляльку.

Бабка. О, бачыш, да чаго яна хіліць, ёй ужо хочацца мець гэтую ляльку.

Дзед. Ах, маленькая Анжэліна, ты заўсёды хочаш немажлівага. Так ты ніколі ня будзеш шчасьлівай. Ня трэба хацець таго, што ня можа споўніцца.

Анжэліна. Чаму?

Дзед. Як вырасьцеш, дык тады будзеш ведаць чаму.

Анжэліна. А каб я, ідучы па вуліцы, знайшла многа-многа грошай, дык узяла-б ды купіла гэтую ляльку.

Бабка. Зш,нойдзе — яны там валяюцца.