Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

Маці. Ну, вось чуеш?

Анжэліна. Добра, я ня буду хацець гэтае лялькі, я ня буду думаць пра яе.

Маці. Вось цяцер ты разумна кажаш.

Анжэліна. Буду разумнаю і нічога ня буду хацець.

Маці (пацалавала Анжэліну). Лягу-ж і я. Добрае ночы, Анжэлінка. (Пайшла).

Анжэліна. Дзедка, а колькі такая лялька можа каштаваць?

Дзед. Каторая лялька?

Анжэліна. Ды тая-ж, з блакітнымі вачыма.

Дзед. Вялікая лялька даражэй за маленькую. Я думаю, што такая лялька каштуе вельмі, вельмі дорага.

Анжэліна. Я мусіць, ніколі ня куплю яе.

Дзед. Хе-хе! Адкуль-жа ты возьмеш грошы?

Анжэліна. А ці не магла-б я як-небудзь зарабіць?

Дзед. Ну, як?

Анжэліна. Мне здаецца, што я магла-б.

Дзед. Ня ведаю.

Анжэліна. Кожны вечар, калі вы ўсе паляжаце спаць, я магла-б шыць, і калі-б мама аддавала мне ўсе гэтыя грошы, дык я за іх і купіла-б ляльку.

Дзед. А калі-ж бы ты спала? Дзяучаткам-жа трэба спаць.

Анжэліна. Не, дзедка, я не хачу спаць. Я хачу ляльку.