Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

Дзед. Гэта яшчэ ня значыць, што тваё жаданьне можна выканаць, ты гэта павінна ведаць, бо я заўсёды табе аб гэтым казаў.

Анжэліна (заплакала). Чаму я такая, што мне нічога ня можна жадаць і ў мяне нічога няма? А я хачу адну гэту ляльку.

Дзед. Супакойся, Анжэліна, ня плач, а то разбудзіш бабку, і яна будзе сварыцца на цябе. Ну, сьціхні.

Бабка (з-за шырмы). Што там здарылася? Захварэла дзяўчынка, ці што?

Дзед. Не, яна плача па ляльцы.

Бабка. Па ляльцы? А трасцы там! Ліханька, што з ёю такое здарылася? Скажы, каб яна зараз-жа спала, а то я пакалачу яе.

Дзед. Ну, вось, чуеш? Чуеш, што кажа бабка? Хадзі сюды, Анжэлінка, і лажыся. (Анжэліна мацней заплакала). Ну, глядзі, прыдзе зараз бабка.

Увайшла бабка.

Бабка. Ну? Доўга ты будзеш раўці?

Дзед. Не, яна ўжо ня будзе. Лажыся, Анжэлінка. (Анжэліна падышла да дзеда).

Маці (з-за шырмы). Лажыся, дзіцятка мае!

Бабка. Ты, мусіць, гэтаю вясною зусім звар‘яцееш. Толькі табе трапіцца што-небудзь на вочы, і ты пачынаеш раўці. Ты скора