Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

работу і запуставала. Да вайны яе арандаваў гарадскі мешчанін, у рэволюцыю ён зусім эміграваў з мясцовасці, і цяпер будыніна стаяла з наглуха забітымі вокнамі! Заімшэлыя сцены аселі і вельмі можа быць, што ўжо гадоў два ніякая жывая душа тут не была. Дарога да пільні за гэтыя гады зарасла.

У наваколлі тутэйшых трох вёсак зямля была вельмі няроўная. Дзе вышэй — радзіла добра, дзе ніжэй к балоту — усё ўшчэнт вымакала. У каго зямля была лепшая і было яе больш, той яшчэ да вайны выбраўся на адлегласць. Такіх было чалавек дваццаць. Такім парадкам, кілометраў за шэсць ад пільні, дзе паміж лясоў ішлі паляны з добрай зямлёй, стаяла каля дваццаці хутароў. Тут жылі — Бограўскія, Сцепуржынскія (стрэчныя браты вядомага нам Скуратовічавага суседа-лясніка. Яны сюды з‘явіліся год за пятнаццаць да вайны, купілі ў князя зямлю), Ярмалінскія (не Ярмаліцкія, а Ярмалінскія! Ярмаліцкія асталіся ў вёсцы, на хутары не пайшлі, прозвішча не абдалікатнілі, нажыналі кожны год па коп дзве жыта і сыпалі ў хлеб тоўчаную кару. Хоць на гэта не гаравалі: навакол былі лясы, кары хапала, адно еш на здароўе).

Людзі з трох вёсак займаліся вырабам гонты і гэтым жывіліся. Вялікага, скаваць, збыту тут гонты не было, але, не выпускаючы з рук рамяства, чалавек усё-ж мог прыкупіць мукі, каб было куды дасыпаць тоўчанай кары. Часамі толькі, калі дзе здараўся пажар, гонты куплялі больш. У такіх выпадках прыязджалі сюды па гонту здалёк, нават з таго боку, дзе стаяў Скуратовічаў хутар. А туды адсюль было вёрст семдзесят.

У двух хатах пры дарозе жылі людзі, патрэбныя тут усім. У большай хаце жыў каваль. Ён