Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

Цікаўнасць пацягнула яго туды. Ён ішоў, размаўляючы сам з сабой:

— Хто-б гэта мог падлу выцягнуць? Здаецца-ж ні ў кога… А можа воўк здох?

Тут цікаўнасць яго вырасла ўтройчы: перспектыва ўбачыць здохлага звера не такая ўжо нецікавая рэч чалавеку, які нічога не бачыць, апроч свае хаты, свайго поля і гэтай сцежкі. Ён пайшоў подбегам. Дайшоўшы да месца, ён аж жахнуўся, аж адскочыў назад:

— Ах, браткі-ж мае!

Ён убачыў чалавечы труп. Труп ляжаў у самай гушчырні, нагамі ў вадзе, грудзьмі ўгару, на крутым беразе. Здавалася, што труп сядзіць.

Да голай пяты ў рачным драсне папрыліпалі ракі. Варушачы клешнямі, яны лезлі адзін на аднаго, дабіраючыся да пачатага месца. Сонца глянула зверху і асвяціла труп і іх, і ваду. Убачыўшы чалавека, груганнё знікла ўмомант. Спалоханы нечаканасцю, чалавек адумаўся. Ён падышоў бліжэй і агледзеў труп. Яму было страшна і агідна глядзець. Адно плячо ў трупа трымалася вышэй, другое ніжэй. Было падобна, што труп стараецца абаперціся рукой на жвірысты грунт гэтай дробнай рачулкі і ўстаць. Пляшывая галава трымалася проста, рысы твара не былі сапсаваны гвалтоўнай смерцю — відаць, смерць адбылася адразу. Толькі стрыжаныя вусы былі запэцканыя і закарэлыя.

Калі-ж малады чалавек глянуў на труп ззаду, яму стала яшчэ страшней і агідней. Над вухам, бліжэй да задняй часці галавы, была рана. Льга было пазнаць, што па галаве стукнулі нечым цвёрдым. І ад гэтага галава пакінула жыць. Груганнё паспела ўжо раскляваць рану аж да шыі. Тое цвёрдае, чым, відаць, білі па галаве, валялася тут-жа. Гэта была сукаватая ламачына, ка-