Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

што я ўпору схамянуўся і не паказаў ёй пачкі трохрублёвак. Чорт мяне пацягнуў за язык сказаць ёй, каб „нікому ні слова“. Траха не прагаварыўся. Цяпер будзе здагадвацца. Што я нарабіў!“

Спусціўшы галаву, ён пайшоў з сянец. Постаць яго панура гойдалася над каляіністай дарогай. Праз хвілін дзесяць ён быў ужо ў сельсовеце і заявіў, што бачыў каля рэчкі труп. Дзве трохрублёўкі ён аддаў адразу.

Было ўжо зусім цёмна, калі з‘явіўся міліцыянер і да трупа набегла шмат людзей. Міліцыянер распарадзіўся труп не чапаць, пакуль прыедзе следчы. Назначылі двух вартавых. Але яны баяліся аставацца тут нанач. Прышлося назначыць чатырох. Расклалі агонь, пазасоўвалі за папружкі сякеры і асталіся. Народ не хацеў так скора разыходзіцца — трэба-ж было яшчэ пагаварыць пра ўсякія страшныя здарэнні на свеце: сама абстаноўка патрабавала гэтага. Раптам хтосьці гукнуў:

— Браткі, гэта ж Седас!

Натоўп устрапянуўся.

— Не можа быць, які табе Седас?

— Не ведаеш, які Седас? Даўнейшы панскі сырнік!

— Што ты дурыш! Седас ужо год дзесяць, як за граніцу разам з панамі ўцёк.

— Гэта яне горш за цябе ведаю. Але-ж паглядзі. Пляшывы?

— Ці мала пляшывых на свеце!

— То глянь на твар там, дзе груганы не падзяўблі.

— Глянуў. Ну, а вусы? У таго былі вусы стрэлкамі пазакручваны, а гэта зусім не Седасаўскія вусы.

— Вусы не галава, адрэзаць можна.

— То як-жа ён сюды трапіў?