Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

— Пяруны яго ведаюць! Можа шпіёніць прышоў.

— Шпіёніць? Хэ хэ! Ці маеш ты розум у галаве! Як-жа ён з‘явіцца сюды шпіёніць, калі ён тутэйшы і тут яго ўсе, як лупленага, ведаюць.

— То чаго ты на мяне крычыш! Што, я гэта цягнуў яго сюды, ці што? Няхай ён галавою наложыць.

— Наложваннем галавы ты яго цяпер не спалохаеш. От ты яго ўстрашыў! Ён цяпер смялейшы за цябе.

Вестка, што над рэчкай сядзіць забіты Седас, у момант разышлася па навакольных вёсках і народу назбіралася яшчэ больш. Было пад поўнач, а народ не разыходзіўся. Міліцыянер угаварваў ісці спаць, і гэта яшчэ больш паддавала людзям цікаўнасці. Нагіналіся і разглядалі скарчанелы Седасаў твар. Цяпер пачалося ўжо дакладнае абмеркаванне:

— Седас то Седас, але-ж чаму ён такі абшарпаны! У старым шарачку, горш як хто.

— То можа гэта не Седас! Што ты ў метрыку яму глядзеў, ці што, што якраз бо гэта ўжо Седас павінен быць! Мала што табе здалося.

— Як здалося! Паглядзі, калі вочы маеш.

Так спрачаючыся пасля поўначы пачалі разыходзіцца. Вартавыя клалі цэлую ноч агонь і гаварылі.

Малады чалавек, што першы ўбачыў забітага Стафана Седаса, таксама быў тут, каля трупа, разам з натоўпам. Ён некалькі разоў расказваў людзям як „спачатку пачуў смурод, пасля бачу — мярцвяк. Я і анямеў!“ Ён тут перад натоўпам адчуваў сябе ў гэтыя хвіліны героем. Сапраўды, ён-жа першы ўбачыў гэты страшны малюнак! Пра знойдзеныя грошы ён, аднак-жа, не сказаў нікому ані слова. Назаўтра, з самага ранку, ён выехаў