Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

— Не будуць. Там цяпер адкрываецца, як раней казалі, людзям Амерыка.

— Якая Амерыка?

— Заработкі. Чорт ведае, што там цяпер робіцца! Народ з усіх акруг валіць, канца краю няма, страшэнная моц! Вы ведаеце Цецераўцы? Пакуль дабіцца туды ад Двух-Хат, то трэба на трох грэблях галаву зламаць. То там, бывала, з першай грэблі быў відзён узгорачак з алешнікам. Паглядзелі-б вы цяпер на той алешнік! Там цяпер чатыры хаты робяцца і Цецераўскай гонтай крыюцца, а ў кожнай хаце па сорак два акны ў сцяне і па чацвёра дзвярэй. У гарадку на вакзале горы жалеза ляжаць. Мы ехалі паўз Дзве-Хаты, то там іх ужо не дзве, а чатыры. Дзве новыя прыбудаваліся — і не хаты простыя, а дамкі, з габляванага бярвення. Каморніцкая істужка цераз балота ляжыць — мераюць.

Такія гаворкі нічога новага не ўносілі ў справу. Але неўзабаве некаторыя акалічнасці прымусілі шукаць калі не пачатку, то адной стараны справы ў мясцовасці кілометраў за дзевяноста ад таго месца, дзе цяпер ляжаў труп. Справа ў тым, што раптам сярод насельніцтва пачаліся гутаркі пра аграбленне аднаго раённага банка. Раён гэты ляжаў адсюль у кірунку на ўсход, быў глухі і лясісты, калісьці там, год дзесяць таму, арудвалі бандыты. Каб трапіць адсюль у цэнтр раёна, то трэба было праехаць спачатку праз гарадок, а пасля паўз Дзве-Хаты. Гаворкі пра аграбленне банка мелі такую дакладнасць: нібыта вучоны сабака, які быў у следчых людзей, увесь час нюхаў дарогу ад аграбленага банка ў кірунку на захад і здолеў прабёгчы так нешта аж пад тую паваротку, адкуль недалёка ўжо было да Двух-Хат. А там ужо сляды або прапалі, або выветрыліся, і сабака больш ні-