Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/138

Гэта старонка не была вычытаная

роб быў дробны: біўся, як рыба аб лёд, на нізкай зямлі, падпраўляў кару мукой. Малако ад кароў меў сіняе, і таго не мог уволю ўжываць; карова больш была падобна да жабы, чым да рагатай жывёлы. Гаварылі, што прычынай гэтаму трава, якая тырчэла на куп‘ях над мохам.

Скуратовіч, бывала, калі пацягне два разы касой у сябе за гумном, то на цэлую ноч накосіць дзяцельніку ўсёй сваёй жывёле. Тут-жа чалавек разоў пяць падменчвае касу, пакуль намахае на ноч карове асакі. Мясціны добрай зямлі хаваліся паміж лясоў і пячаці сваёй на твар мясцовасці не клалі. Адтуль на „мужычка-караеда“ з пагардай пазіралі ўсялякія Сцепуржынскія і Богараўскія, але не з іх выходзілі брадзячыя „галетнікі“ і прафесіянальныя старцы.

Нейкі прадпрыемец, яшчэ год за дваццаць да вайны, адкрыў у гарадку мануфактурную фабрыку. Авечая шэрсць ішла далёка на прадзільныя фабрыкі, і ўжо адтуль прывозіліся ніткі. Прадпрыемец вырабляў тоўстае сукно. На фабрыку пацягнуліся людзі. Бацька Кандрата Назарэўскага яшчэ маладым чалавекам з‘явіўся сюды недзе з-пад Двух-Хат, і хоць кару есці не пакінуў, аднак змяняў саху на ткачоўскі чаўнок. І Кандрат Назарэўскі ўжо ніяк не памятаў бацькаўскага нядошлага канючка і разгатай сахі. Прадпрыемец быў — гарадскі памешчык. У вайну ён узяў падрад на шынельнае сукно і нажыўся. З поўнымі кішэнямі ў першы год рэволюцыі ён рушыў адсюль і ў часы акупацыі сюды не з‘яўляўся. Далейшы лёс яго астаўся тутэйшым людзям невядомы. Лёс бацькі Кандрата Назарэўскага мы ведаем. Сам-жа Кандрат Назарэўскі, пасля тых падзей каля Двух-Хат, калі кажушаны кравец, сам пра тое не думаючы, памагаў яго атраду лавіць рэшткі банды маладога