Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/151

Гэта старонка не была вычытаная

гаварыўшыся там, ён дазнаўся, што гэты Сцепуржынскі стрэчны быў таго Сцепуржынскага, які мае хутар каля Двух-Хат. Кравец шыў у Сцепуржынскага шмат дзён, а пасля пайшоў па тутэйшых хутарах. Ён паабшываў усё наваколле і спаткаў у гэтай мясцовасці зіму.

Аднойчы кравец зайшоў да маладога чалавека, у якога начаваў першую тут ноч. Ён застаў жанчыну ў слязах. Малады чалавек стаяў пасярод хаты ў нейкай задуме, круціў папяросу і перасмыкваў ніжняй паловай твара. Відаць было, што ён не рад, што чужы чалавек зайшоў у хату: як-ніяк, а могуць пайсці на людзі яго хатнія справы. Кравец, бачачы, што трапіў к людзям у нядобрую хвіліну, загаварыў:

— Я заўсёды кажу, зямля тут у вас — як здор, хоць ты ёю скавараду падмазвай. З поля добра збіраюць. (Выціраючы слёзы, жанчына вышла з хаты.) Нешта перагавор з жонкаю быў? Жывучы, братачка, усяго бывае.

Малады чалавек давёў да краўцова ведама:

— Калі бо яна жыць прывыкла ліха ведае як. Самі бачыце, як на ногі станаўлюся. Вы тады як сказалі былі, што Назарэўскі вялікі начальнік і, што захоча, можа зрабіць, то… а божа мой, гэта-ж яе стары змаёмы! няхай-бы яна пайшла да яго ў горад, або паехала, запрогшы каня, і папрасіла там, каб паспрыяў. Тут-бы лесу далі-б, перавозку маглі-б зрабіць. Я мог-бы дрэва прадаць — грошы хіба не патрэбны? А збожжа нам маглі-б адпусціць? Дык не хоча ісці. Я, кажа, выпрошваць не пайду. Назарэўскі, кажа, мой таварыш (з гонарам выгаварыў гэтае слова) і не пайду, кажа, у яго выпрошваць; самім, кажа, трэба нажываць, так як і ўсе людзі. Мала што ўсе людзі! Можа каму няма такой зручнасці, а гэта… Якоё-ж гэта