Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/235

Гэта старонка не была вычытаная

сваю ён зрабіў — суседзі яго даганялі цяпер: укладаў цэглу ён з самага рогу, і там сцяна на цаглін чатыры была вышэй, як дзе.

— Адбі адзін кавалак. Бачыш — сонца, — сказаў той, што стаяў на каленях з зубілам.

Муляр нічога не адказаў і нейкі час стаяў у акамянелай позе стомленага чалавека. Пасля абазваўся.

— З кім-жа я, дзе зубіла і молат?

— Унь ляжаць.

Муляр узяў у рукі зубіла, некалькі разоў плюнуў сабе пад ногі, агледзеў зубіла з усіх бакоў і стаў над прэнтам на калені, чакаючы, пакуль хто падыйдзе. У гэты момант падышоў Наўмыснік.

— Пастукай малатком зверху, — гукнуў яму малатабоец.

Наўмыснік ахвотна ўзяў молат і, шырока расставіўшы ногі, стаў над мулярам. Муляр нават і не глянуў: ён адпачываў, спусціўшы твар і вочы ў зубіла. Наўмыснік гахнуў молатам па зубіле. Раз, другі, трэці. Біў бесперастанку. Зубіла ўядалася ў прэнт. От ужо двое рабочых адбілі свой кавалак, мінулі муляра і Наўмысніка і там пачалі біць. Цяпер яны былі абое ў прыемным цяні, сонца было далёка.

— Падаецца, падаецца, зараз адаб‘ем. Дай мацней! — сказаў муляр у такт сваёй руцэ, якая з кожным стукам молата па зубілу адскоквала ўбок.

Наўмыснік аслупянеў ад гэтага голаса. Молат затрымаўся ў паветры і пасля апусціўся вельмі слаба. Другі і трэці раз было тое самае. Наўмыснік разглядаў чалавека, які стаяў на каленях пад яго размашыстай постаццю.

— Ну, як-жа ты біць пачаў! Утаміўся? Адбі скарэй і скончана.

Голас! А твар пабрыў! Пад Наўмыснікам стаяў