Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/236

Гэта старонка не была вычытаная

на каленях кравец. Ён ні разу не падняў угару сваё стомленае ад гарачыні і працы на рыштаваннях галавы і не бачыў, хто б‘е молатам па зубіле. У гэты момант з рыштаванняў злезла яшчэ некалькі чалавек і абступілі краўца і Наўмысніка. Наўмыснік раптоўна сунуў молат у руку аднаму з рабочых і той даў некалькі апошніх разоў па зубілу. Наўмыснік з пабялелым тварам ужо быў па той бок абведзенага рыштаваннямі корпуса. Там чалавек званіў у рэйку, рабочыя пакідалі работу. „Убачыў ці не? — думаў Наўмыснік пра краўца. Напэўна не ўбачыў, калі маўчаў. У яго натура такая, што каб убачыў, то адразу кінуўся-б у гаворку“. Адценне радаснага хвалявання перасмыкнула твар. „А можа і ўбачыў, але сумысля маўчаў: тут і не такія натуры зменьваюцца“. Зноў трывога заварушылася ў Наўмыснікавай душы. Цяпер ужо ён не шукаў тут Несцяровіча. „Абед, Несцяровіч пойдзе напэўна ў сталоўку…“ Наўмыснік рушыў уніз к рэчцы, і неўзабаве яго постаць схавалася зусім у прырэчных зарасніках. Ён тут пайшоў павальней, апанаваны глыбокім одумам.

Вечарам таго дня ён прышоў к Несцяровічу. Было позна. Наўмыснік выбраў гэты час, каб застаць Несцяровіча дома аднаго. З самага вечара Несцяровіч мала калі бываў дома. Цяпер ён маўкліва сядзеў у большым пакоі, адзін, і курыў. Наўмыснік закурыў сам і таксама моўчкі сядзеў насупраць Несцяровіча. Такім парадкам ён не парушыў атмасферы маўклівага спакою пасля працавітага дня.

— Я ўдзень цябе шукаў і не знайшоў, — прагаварыў Наўмыснік пасля доўгага маўчання і флегматычнага пазяхання (гэта дапаўняла атмасферу спакою).