Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/238

Гэта старонка не была вычытаная

чай — то не. У нашай дзяржаве ўсё ў адну мэту ідзе.

— Падумай, можа астанешся, ты тут патрэбен, што я так буду патрэбнымі людзьмі раскідацца!

— Я добра падумаў даўно ўжо. Усё збіраўся табе сказаць.

— Чаму-ж не сказаў?

— Дождж за карк не ліў.

— Раптам паліў?

— Дачка-ж школу канчае.

Несцяровіч заўважыў, што Наўмыснік усюды гаворыць яму „ты“. Раней ён гаварыў і „ты“ і „вы“. Як быццам не адважваўся зусім перайсці на „ты“.

— То напісаць табе, значыцца, даведку?

Несцяровіч не зводзіў вачэй з Наўмысніка.

— Даведку.

— Якую-ж табе даведку? (Несцяровіч выцягнуў з кішэні карандаш.) Карандашом добра будзе? Карандаш хімічны.

— Лепш-бы чарнілам.

— Нічога, пасля машыністка перадрукуе. Дзе-ж ты бачыў, каб такую даведку даваць ад рукі пісаную?

— Праўда і гэта.

Наўмыснікаў твар свяціўся ўсімі адценнямі радасці. Несцяровіч пісаў, прыкусіўшы губу і гаварыў следам за пяром кожнае слова: „Дадзена гэта лепшаму ўдарніку пабудовы“…

— Ну, гавары, што далей пісаць?

— Былому батраку…

— Добра. Былому кулаку…

— Як гэта кулаку?

— А адкуль я ведаю, што ты батрак! Я-ж ніякіх фактаў пра гэта не маю.

Наўмыснік сядзеў белы, як палатно. Пасля ён паківаў галавой.