Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/239

Гэта старонка не была вычытаная

— Эх ты, чалавеку не верыш! Ты глядзі на чалавека па рабоце.

Несцяровіч вытрымаў паузу і зарагатаў:

— Спалохаўся? Я жартаваў. Ніякай даведкі я табе не дам, ты мне тут патрэбен. Аставайся далей рабіць цэглу — пасля будзем закладваць новы корпус. Ідзі, браце, спаць: я таксама лягу, пара на адпачынак.

Збянтэжаны, злосны і трывожны Наўмыснік вышаў з кватэры. „Хоць-бы запрасіў пераначаваць, ведае-ж, што мне далёка“. Ён спусціўся к рэчцы, пхнуў у воду лодку, на-хаду ўскочыў у яе і боўтнуў вёсламі. Цёмныя берагі пабеглі насустрач. У гэты самы час Несцяровіч, лежачы ў пасцелі, думаў пра тое, што Наўмыснік пабялеў пры слове „кулак“.

Назаўтра быў той першы дзень, калі Наўмыснік узлез на рыштаванне. Дзейнічаць ён пачаў вельмі планава і шпарка. Пасля высветлілася, што ён так адразу пайшоў на гэтую справу не таму, што думаў сапраўды тут аставацца, хоць-бы да канца пабудовы першага корпуса, і баяўся, што яго кравец калі-небудзь сустрэне і пазнае. Яму аставалася пражыць тут месяцаў якіх тры-чатыры, а гэты час ён мог прасядзець на цагляным заводзе, дзе кравец ніколі не бываў. Але справа ў тым, што ён думаў пра Славу. „Гэта яна, гэта Тварыцкага дзіця. Чаго яно тут? З кім яно? Зося Тварыцкая тут?“ Што яна тут, ён ужо ведаў тады, калі прасіў у Несцяровіча даведку. Па дарозе сюды ён зайшоў у кантору. Спачатку пастаяў пры сцяне, коса зазіраючы ў акно — ці няма там часамі краўца. Пасля ўвайшоў і глянуў на выклееныя спісы брыгад ударнікаў. І вычытаў прозвішча Зосі Тварыцкай. „Кравец, Тварыцкая, можа і яшчэ хто! Як перабыць гэтыя месяцы? Хоць-бы хто адзін