Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/243

Гэта старонка не была вычытаная

не было ў тым, што аднойчы ён пастараўся вельмі адразу, раптоўна, выйсці адсюль.

Несцяровіча кватэра — гэта была вялікая хата на дзве палавіны (цераз сенцы). Большая палавіна перагароджана дошкамі на тры бакоўкі, меншая палавіна была без перагародак. Тут была простая пабеленая ляжанка, абтынкаваныя і пабеленыя сцены. У гэтым пакоі жыла Ірына. Тры бакоўкі цераз сенцы займаў Несцяровіч. У Ірыны часта бывала Слава. Жыла Слава ў інтэрнаце, разам з тымі дзецьмі, бацькі якіх былі або на цагляным заводзе, або на распрацоўцы торфу. Зося Тварыцкая была на торфе, і Слава асталася ў інтэрнаце. Кожны раз перад выходным днём Ірына з‘яўлялася ў інтэрнат, забірала Славу да сябе і адводзіла назад назаўтра ў познюю раніцу.

У той вечар Наўмыснік, седзячы ў Нясцяровіча, пачуў Зосін голас. Зося гаварыла на дварэ. Голас Наўмыснік пазнаў адразу. І адразу-ж, ледзьве паспеўшы адвітацца, выскачыў з кватэры. Было цёмна. Ён бачыў, як Зося стаяла пры адчыненым акне Ірынінай кватэры. Гаварыла і смяялася. Наўмыснік кінуўся ў бок, каб яго не пазналі. „Добра, што выбег ад Несцяровіча, можа яна туды пойдзе“. Зося пайшла ў сенцы, Наўмыснік адышоўся пад дрэвы і ў самым цёмным месцы стаў насупраць адчыненага акна. Яму было відно, як Зося ўвайшла ў пакой, як падышла да ложка. А там, акрыўшыся адной коўдрай, ляжалі Ірына і Слава. Зося пачала тармашыць валасы на Славінай галаве. Слава рагатала, старалася хапіць Зосю таксама за валасы. Ірына смяялася.

— Чаму ты раней не прышла, мы думалі, што ты зусім не прыдзеш, і леглі спаць, — крычала Слава, цягнучы маці за валасы.

„Яна тут“ — думаў Наўмыснік, ідучы лесам у