Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/247

Гэта старонка не была вычытаная

закончан. Адгэтуль відаць той рог сцяны, на якім мураваў ён. Цяпер толькі некалькі чалавек было на версе сцен. „Дах майструюцца рабіць?“ Работы найбольш ішлі на зямлі. У шарэнгу сталі горны і кавадлы. Сыпаліся іскры з-пад кавальскіх малатоў, вішчэла пад пілой жалеза. Направа стаялі гатовыя тры карпусы кватэрных дамоў. Неабтынкаваная цэгла адлівала пад сонцам густой чырванатой. Тхнула смалістым водырам, ішлі дымы, і трапяталіся агні. Людзі мяшалі кіпучы асфальт. Наскора зробленыя з дошчак, цягліся адна за адною сталярні. Падышоўшы бліжэй, кравец пачуў скогат гэбляў.

— Ого-го, наш муляр прышоў, — закрычала разам з сотню голасоў.

— Ну, як здароўе?

— Скора на работу станеш?

— Што-ж ты пехатой? Садзіся, адпачывай, а, братка ты мой!

К яму падбягалі людзі, наскора віталіся і адбягалі да работы. Ён стаяў збянтэжаны і не ведаў, што гаварыць. Седзячы, ён скурыў папяросу і пайшоў далей шукаць Несцяровіча. Несцяровіча ён не знайшоў, утаміўся і пайшоў на сваю кватэру, няўпэўнены, што ў ёй ніхто не жыве. „Ці рэчы хаця цэлыя?“ Так думаў ён, узыходзячы на панадворак. „Так і ёсць, акно адчынена“. Ён уляцеў у хату, зняважаны тым, што парушана яго права“. Тым часам дзверы былі замкнёны. Ён увайшоў у суседскі пакой. Там было двое дзяцей. „Ага, Тварыцкая ўсё яшчэ на торфе“. Хлопчык дастаў з шуфляды ключ і працягнуў яму.

— Дзядзя, гэта вы кравец з больніцы?

— Я. Нашто табе?

— Маёй маме сёння на будаўніцтве сказалі, што вы сёння прыедзеце. За гэта ёй на будаў-